Home

Advertisement

Customize

крыху запаздала, але... .)

Jul. 31st, 2008 | 06:43 pm
location: менск

за 5 дзен некалькі тысячаў кіламетраў. i некалькі кілаватт гуку на канцэрце Metallica. ня гледзячы на затрымку - канцэрт фантастычны.) "старыя перцы" адпрацавалі канцэрт на ўсе 200 адсоткаў. 2 гадзіны драйву) да таго ж - файны гук, невялічкае файер шоу на "One", вялікі экран за іх спінамі.
за 2 дні нахадзіліся па Піцеру. у першыя 30 хвілін нават паспеў сустрэць былога аднакласніка з Гродна, а на канцэрце - былога аднагрупніка).
Піцер з раніцы - гэта занятыя лавы ва ўсіх скверах ды парках людзьмі якія спяць.)
а ўвогуле - файны горад)

глядзець пацьверджанне )

Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Tell a Friend

oo hard-rock жыў!

Mar. 31st, 2008 | 11:38 am
location: праца
music: Deep Purple "Child in time"

у нядзелю быў на канцэрце свайго былога суседа (uri, калі хто памятае) - гурт называецца olive ride. даўно не чуў такой яскравай, эмацыянальнай ды драйвавай музыкі) дух led zeppelin жыў)) карацей усім аматарам hard-rock'у раю абавязкова пабываць на іх.

п.с. як бы с цягам жыцця не змяняліся мае музычныя густы - заўжды адбываюцца падзеі якія вяртаюць мяне да led zeppelin, deep purple, rainbow ды іншых "класікаў" року

Link | Leave a comment {7} | Add to Memories | Tell a Friend

Басы.2007.Варшава.

Jul. 30th, 2007 | 01:03 am

серада, праца скончына - і адразу на вакзал, там ужо чакаюць сябры -> Гародня -> Кузніца -> Беласток -> Гродэк... праз 12 гадзін цягнікоў ды аўтобусаў мы на мейсцы. Да канцэрта яшчэ гадзін 6-7, таму адразу на возера ды за польскім (вельмі ня дрэным!) півам.) Дарэчы піва пілі шмат, але які ж open air без яго. Уразіў портэр з 9.5% алкаголю. "Балціка 9" адпачывае г) Тры дні жывога гуку на вольным паветры - на розныя густы, але ж у большасці якасная ды адрыўная. "Палац", "Крамбабуля", "НРМ", "IQ-48", "Rasta" - 5 балаў!!! Уражанняў - мора, шмат пісаць, таму падрабязнасці пра Killer bar, "Пятрова! падай вады", "дзіцячы хор" ды інш - усім жадаючым пры асабістай сустрэчы.)
а потым - яшчэ некалькі гадзін падарожжа - і мы ў Варшаве. Нас сустракае barengiba - і яшчэ 3 дня мы гуляем па старому гораду, крамам ды барам.) дарэчы, спадару barengiba - вялікі дзякуй за прыем.) не кожны пусцьць да сябе 11 чалавек у кватэру на некалькі дзен! таксама дзякуй суседзям - арцему, марыне, kartsel ды holstining.

удзельнікі - 4erkas, kazyafffka ды яшчэ 13 чалавек.)
...фоты...(700 кб)
больш падрадязней ад арганізатараў фэсту.

Link | Leave a comment {3} | Add to Memories | Tell a Friend